Стэ́фан Э́рыксан (; нар. , Вестэрос, Швецыя) — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 23.9.2008 — жнівень 2012).

Біяграфія Скончыў Інстытут гандлю і эканомікі (1989). Працаваў турыстычным гідам і кансультантам у Шведскім гандлёвым савеце. Затым перайшоў у Міністэрства замежных спраў Швецыі. Працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Швецыі ў Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург) і Бельгіі.

З верасня 2005 года — кіраўнік аддзялення Пасольства Швецыі ў Расіі ў Мінску. 12 чэрвеня 2008 года рашэннем шведскага ўраду прызначаны на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, стаўшы такім чынам першым паслом Швецыі ў Беларусі. 23 верасня 2008 года Стэфан Эрыксан уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку. 3 жніўня 2012 года беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць яму акрэдытацыю.

6 жніўня 2012 года беларускае тэлебачанне абвінаваціла Стэфана Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаўbelsat.eu.

Ведае беларускую мову. Пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова.

Узнагароды Люблю Беларусь (2010) Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100. Крыж Добрасуседства (2023).

Спасылкі Персона. Стэфан Эрыксан: Беларусь не вельмі прываблівае інвестараў

Катэгорыя:Дыпламаты Швецыі Катэгорыя:Паслы Швецыі ў Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на шведскую мову