thumb|right|Чакана thumb|right| Чака́на — ступенчаты крыж, з старадаўніх часоў распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы.
Апісанне Чаканы з трымя ступенямі ў кожнай сваёй чвэрці, называюць інкскімі, з другой колькасцю - андскімі. Еўрапейцы, для аблягчэння хрысціанізацыі інкаў, яшчэ з часоў Францыска Пісара, называлі чакану крыжам. Таму чакану яшчэ называюць інкскім ці андскім крыжам. Найбольшая колькасць знойдзеных абразцоў чаканы мае тры ступені, але сустракаюцца і другія варыанты. Інкская чакана (інкскі крыж) Сімвалічныя значэнні інкскай чаканы thumb|right|200px|Да паяснення сімвалічных значэнняў чаканы thumb|right|200px|Акно ў форме чаканы. Ціўанаку, Баілвія Светлыя і цёмныя адценні верхняй і ніжняй палавін інксакй чаканы сімвалізуюць дуалізм - двойственнасць міру, а круг абазначае пуп ці цэнтр міру, жыцця і ўвогуле сусвет. Інкская чакана яўляецца сімвалам гармоніі свету. Чатырмя групамі сваіх ступеней яна як бы аб'ядноўвае чатыры групы паняццяў. А менавіта: Першая чвэрць сымвалізуе энергетычныя ўзроўні ці міры (крусівам даецца гучанне тэрміна на мове кечуа): - ніжні ці падземны - уху пача ці урын пача (эмбрыён, мумія) - сярэдні ці наземны - кай пача (наш свет) - верхні ці нябесны - ханан пача ці ханак пача (свет багоў) Другая чвэрць абазначае жывёл, якія адпавядаюць гэтым мірам: - змяю - амару (падземны свет) - пуму - пума ці ціці (наземны свет) - кондара - кунтур (нябесны свет) Трэцяя чвэрць сымвалізуе жыццёвыя прынцыпы: - не крадзі - ама суа - не лгі - ама льульа - не лянуйся - ама кельа Чацвёртая - прызначэнне чалавека: - любоў - мунай - веды - ячай - труд, праца - льанкай Чатыры канца чаканы сымвалізуюць чатыры рэгіёна, якія састаўлялі Імперыю Інкаў: Чынчансуё, Кольасуё, Антысуё і Контысуё. Канцы інкскай чаканы таксама сымвалізуюць і сузор'е Паўднёвы крыж, якому пакланяліся інкі. Акрамя таго, чатыры канцы любой чаканы (3-х, 4-х, 5-ці і сяміступенчатай) сымвалізуюць чатыры стыхіі (вада, зямля, паветра і агонь), а таксама чатыры канцы света. Бытавое распаўсёджванне інкскай чаканы У жыцці інкскіх патомкаў чакана паўсюдна распаўсюджана. Яна фактычна з'яўляецца іх сімвалам. Яна распаўсюджана ў сувенірнай прадукцыі. Таксама яна выкарыстоўваецца ў архітэктуры. Андская чакана (андскі крыж) thumb|right|200px|Андская чакана на маставой каля Храма Карынканча, Куско, Перу thumb|left|200px|Андскія чаканы на мегалітах, Балівія Андская чакана сустракаецца параўнальна рэдка. Як згадвалася, яна адрозніваецца ад інкскай колькасцю ступеней. Часцей сустракаецца чатыры, як на мегалітах у Ціўанаку, Балівія.
Радзей можна ўбачыць пяць ступеней, як напрыклад у 40 кіламетрах ад Куско ў Ольянтайтамба, Перу. Маецца адзінкавы прыклад сяміступенчатай чаканы. Яе ніжняя палова, выкананая з гліны і зусім ужо слаба бачная, знаходзіцца на сцяне галоўнага будынка Храма творцы свету Віракоча (Ракчы, Перу).
Спасылкі Чакана: інкскі крыж Чакана — шлях на верх Андскі крыж — чакана
Катэгорыя:Свяшчэнныя камяні Катэгорыя:Тыпы крыжоў Катэгорыя:Інкская міфалогія