150px|thumb|Марцін Лютэр Кінг 150px|thumb|Барак Абама, прэзідэнт ЗША Афраамерыканцы () — жыхары ЗША, якія належаць да экватарыяльнай расы і маюць поўнае або частковае афрыканскае паходжанне. Слова ўвайшло ў англійскую мову ЗША пасля таго, як у афіцыйных колах краіны стала пераважаць меркаванне аб некарэктнасці назвы негры () і абразлівае нігеры (). Распаўсюджана таксама нейтральнае абазначэнне «чорныя» (Black people).
У шырокім сэнсе слова, «афраамерыканцы» — усе чарнаскурыя грамадзяне ЗША, якія адпаведным чынам вызначаюць сваю расавую прыналежнасць. Аднак, як правіла, пад «афраамерыканцам» маюцца на ўвазе выхадцы з Афрыкі (нашчадкі рабоў і даўніх мігрантаў), якія жывуць у ЗША на працягу шэрагу пакаленняў і якія з’яўляюцца носьбітамі асаблівай субкультуры. У цяперашні час афраамерыканцы — самая заможная група чарнаскурых на планеце пры сярэднім даходзе на душу каля 25 000 долараў у год на чалавека, хоць гэта значна ніжэй сярэднеамерыканскага паказчыка (40 000).
Некаторыя вядомыя афраамерыканцы Барак Абама — палітык, прэзідэнт ЗША Марцін Лютэр Кінг — грамадскі дзеяч Опра Уінфры — тэлевядучая Камала Харыс — палітык Эдзі Мёрфі — актор Майкл Джэксан — спявак Сціві Уандэр — спявак Пол Лорэнс Данбар — пісьменнік
Гл. таксама Кванзаа Эбанікс
Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Народы ЗША