right|thumb|300px|Лакалізацыя Тэўчытланскай традыцыі ў заходняй Мексіцы right|thumb|300px|Ступеньчатая піраміда ў Гуачымантонес right|thumb|300px|Рэканструкцыя «круга 2» (на пярэднім плане) і «круга 1» у ГуачымантонесФота з дазволу Chris Wass Тэўчытланская традыцыя — дакалумбава грамадства, якое існавала на тэрыторыі сучасных мексіканскіх штатаў Наярыт і Халіска. Назва паходзіць ад горада Тэўчытлан у штаце Халіска.

Паходжанне Тэўчытланская традыцыя з'яўляецца далейшым развіццём Традыцыі шахтавых магіл у заходняй Мексіцы, аднак замест адносна невялікіх цэнтраў з'яўляюцца буйныя, такія, як Гуачымантонес.Beekman (1994) p. 3. Хоць самыя раннія помнікі архітэктуры тэўчытланскай традыцыі ўзыходзяць да 300 г. н. э., узнікненне культуры датуецца стагоддзем раней, каля 200 г. н. э., ці фармацыйным перыядам месаамерыканскай храналогіі.See Smith, p. 24. Тэўчытланская традыцыя рэзка і нечакана знікае ў канцы класічнай эры, каля 900 г. н. э.Beekman (2000) abstract.*Also Weigand and Beekman (1999).

Архітэктура Характэрнымі рысамі тэўчытланскай традыцыі з'яўляюцца круглыя плошчы са збудаваннямі, размешчанымі ў выглядзе канцэнтрычных акружнасцей, і канічныя ступеньчатыя піраміды. Як лічыць археолаг Філ Вейганд (Phil Weigand), гэтыя незвычайныя збудаванні «унікальны для месаамерыканскай архітэктуры і не існуюць нідзе больш у свеце».Weigand (2001), p. 402.: Майкл Сміт (Michael E. Smith) піша: «Кругавыя планы дадзеных паселішчаў унікальныя для Месаамерыкі», але ў той жа час адзначае «круглыя сталіцы» Парфянскага і Сасанідскага царстваў, стар. 22. Збудаванне, якое аддалена нагадвае круглую піраміду, маецца ў Сейбалі, археалагічным помніку культуры мая.

Грамадскі лад Шэраг характарыстык сведчыць пра існаванне іерархічнага грамадства. Відаць, доступ на круглыя плошчы, якія мелі культавую ролю, дазваляўся толькі эліце.Weigand and Beekman (1999). З іншага боку, паўумацаваныя пасёлкі, выяўленыя на межах Тэўчытланскай культуры, кажуць пра магчымую палітычную раздробненасць гэтага грамадства.Beekman, 1994. Beekman, 1996.

Знікненне Пачатак посткласічнай эры ў Заходняй Мексіцы, як і ў іншых месцах Месаамерыкі, характарызуецца рэзкімі зменамі. Каля 900 г. н. э. круглыя піраміды, плошчы і канцэнтрычныя групы выцясняюцца больш прымітыўнай прамавугольнай архітэктурайWeigand and Ca'rdenas., што азначае «поўнае і канчатковае крушэнне» Тэўчытланскай традыцыі, магчыма, пад напорам дзяржавы ТараскаWilliams..

Літаратура Beekman, Christopher S. (1994) «A Classic Period Political Boundary in the Sierra La Primavera Region, Jalisco, Mexico », presented at the 59th Annual Meeting of the Society for American Archaeology, Anaheim. Beekman, Christopher S. (1996) «Political Boundaries and Political Structure: the Limits of the Teuchitlan Tradition » in Ancient Mesoamerica, Vol 7, No 1, pp. 135–147. Smith, Michael E. (2007) «Form and Meaning in the Earliest Cities: A New Approach to Ancient Urban Planning» in Journal of Planning History, Vol. 6, No. 1, pp. 3–47. Weigand, Phil (2001) «West Mexico Classic» in Encyclopedia of Prehistory, Vol 5, Peter Peregrine (ed), ISBN 978-0-306-46259-7. Weigand, Phil C. and Christopher S. Beekman (1999) «La Civilizacio'n Teuchitlan» in La Jornada, Suplemento Cultural, vol 210, no 1-4. Accessed May 2008. Weigand, Phil and Efrai'n Ca'rdenas, «Proyecto Arqueolo'gico Teuchitla'n », accessed May 2008. Williams, Eduardo, «Prehispanic West Me'xico: A Mesoamerican Culture Area», Foundation for the Advancement of Mesoamerican Studies, Inc., accessed May 2008.

Катэгорыя:Гісторыя Мексікі Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы