Сельсаве́т, се́льскі саве́т (с/с) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі і Расіі (у некаторых рэгіёнах).
Назва Паводле Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова «савет» з’яўляецца запазычаннем з рускага «совет», «советовать».Савет // С. 285
Беларусь Сельсаветы ўваходзяць у склад раёнаў, аб’ядноўваючы на сваёй тэрыторыі некалькі сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета знаходзіцца ў аграгарадку, а пры яго адсутнасці — у іншым населеным пункце на тэрыторыі сельсавета. Органам улады на тэрыторыі сельсавета з’яўляецца сельскі Савет народных дэпутатаў. Станам на 1 лютага 2008 года ў Беларусі налічвалася 1465 саветаў дэпутатаўСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь .
Станам на 1 студзеня 1999 года ў Беларусі налічвалася 1456 сельсаветаў, па іншых дадзеных — 1506, на 1 студзеня 2003 года — 1427Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Менск: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2, на 1 студзеня 2004 года — 1439 Старонка 724, на 1 кастрычніка 2004 года — 1390Атлас па геаграфіі Беларусі [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 40 с. ISBN 985-476-270-X, на 1 студзеня 2007 года — 1446, уключаючы і пасялковыя саветыРеспублика Беларусь. Атлас автомобильных дорог. 1:200 000. Атлас составлен и подготовлен к печати Республиканским унитарным предприятием «Белкартография» в 2007 г. Географическая основа. Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь. — Минск: Белкартография, 2007. — 280 с. ISBN 978-985-508-010-8. С. 7., на 1 студзеня 2008 года — 1358Атлас. Геаграфія Беларусі. Вучэбнае выданне. Дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў. Атлас спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку: РУП «Белкартаграфія», РУП «Мінская друкарская фабрыка», геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2011., на 1 студзеня 2010 года — 1346Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 года , на 1 студзеня 2011 года — 1290.Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): Справочник / Сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2
Станам на 2 студзеня 1925 года ў Беларускай ССР налічвалася 1202 сельсаветы, на 1 студзеня 1926 года — 1202Территориальное и административное деление Союза ССР на 1-е января 1926 года. — М.: Главное управление коммунального хозяйства НКВД, 1926. — 287 с. С. 8, на 1 студзеня 1931 года — 1418Административно-территориальное деление Союза ССР на 1 октября 1931 года. — М.: Власть советов, 1931. — 317 с. С. 218, на 1 кастрычніка 1938 года — 1420СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 октября 1938 года. — М.: Власть советов, 1938. — 328 с. С. 14, на 1 студзеня 1941 года — 2808СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 января 1941 года: издание третье, дополненное. — М.: Ведомостей Верховного Совета РСФСР, 1941. — 490 с. С. 5, на 1 студзеня 1947 года — 2522 С. 5, на 1 студзеня 1987 года — 1502СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 января 1987 года. — М.: Известия советов народных депутатов СССР, 1987. — 672 с. С. 357.
Дадатковыя звесткі У Беларусі самая распаўсюджаная назва сельсавета (станам на 1 студзеня 2010 года) — Акцябрскі, усяго іх налічваецца дзевяць. Далей ідуць Навасёлкаўскі — восем, Каменскі, Ленінскі — па шэсць, Залескі, Першамайскі — па пяць, Гарадзецкі, Забалацкі, Кіраўскі, Навадворскі, Парэцкі — па чатыры. У Беларусі маецца некалькі сельсаветаў, у склад якіх уваходзіць толькі адзін населены пункт (станам на 1 студзеня 2010 года): Аброўскі, Багданаўскі, Глушкавіцкі, Навазасімавіцкі, Павіццеўскі, Радзівілавіцкі. Найбольшая колькасць сельсаветаў у вобласці — станам на 1 студзеня 2004 года — у Мінскай (308). Найменшая колькасць сельсаветаў у вобласці — станам на 1 студзеня 2004 года — у Гродзенскай (189). Найбольшая колькасць сельсаветаў у раёне — станам на 1 студзеня 2010 года — у Пінскім (24), затым ідзе Баранавіцкі раён, у якім налічваецца 21 сельсавет; станам на 1 студзеня 2003 года — у Гомельскім (25). Найменшая колькасць сельсаветаў у раёне — станам на 1 студзеня 2010 года — у Нараўлянскім (чатыры); у Дрыбінскім, Краснапольскім, Крычаўскім, Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах (па пяць); станам на 1 студзеня 2003 года — у Крычаўскім, Нараўлянскім і Чэрыкаўскім раёнах (па пяць).
Гл. таксама Гміна Пассавет Сельская рада Староства
Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Расіі Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі