Гаўр () — горад і камуна на поўначы Францыі, у рэгіёне Нармандыя, супрэфектура ў дэпартаменце Прыморская Сена. Гаўрскі порт — адзін з найбуйнейшых у Францыі. Насельніцтва 188605 чалавек (2009).

Геаграфія Гаўр размешчаны на правым беразе Сены, непадалёк ад яе эстуарыя. Рака аддзяляе гэты горад ад дэпартамента Кальвадос і суседняга горада Анфлёр. На поўнач і на захад ад Гаўра знаходзіцца ўзбярэжжа праліва Па-дэ-Кале.

Гісторыя Гаўр — адзін з маладых гарадоў Францыі. Пры заснаванні адміралам Гіёмам Гуф’е ў 1517 годзе ён быў названы Францыскопалем () у гонар караля Францыска I. Пасля быў перайменаваны ў Гаўр-дэ-Грас («прасвядная гавань»). У 1562 годзе гугеноты перадалі горад англічанінам, але ўжо праз 2 гады ён вярнуўся да Францыі.

Да 1572 года горад стаў значным гандлёвым цэнтрам, адкуль накіроўваліся караблі да Ньюфаўндленда і Шпіцбергена для лоўлі траскі і кітоў. Да XVIII стагоддзя порт Гаўра стаў другім па велічыні ў Францыі пасля Нанта.

Падчас Другой сусветнай вайны горад быў амаль поўнасцю знішчаны. Пасля вайны па праекту Агюста Перэ ён быў зноў забудаваны сучаснымі пабудовамі характэрнага белага колеру.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Арцюр Анегер, французскі кампазітар Жан Дзюбюфэ, французскі мастак і скульптар Рауль Дзюфі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Нармандыі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Прыморская Сена