Махамед Алі (; народжаны Касіус Маркелус Клэй, ; 17 студзеня 1942 — 3 чэрвеня 2016) — амерыканскі баксёр.
Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1960 года ў паўцяжкай вазе. Шматразовы чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (у 1964—1978) у цяжкай вазе. «Рукі працуюць, бачаць вочы. Пырхай як матылёк, джаль як пчала» — гэтая тактычная схема, прыдуманая Алі, была пазней узятая на ўзбраенне многімі баксёрамі ва ўсім свеце. У 1999 годзе Sports Illustrated і the BBC назвалі Алі «спартсменам стагоддзя».
Біяграфічныя звесткі Касіус Марсэлус Клей нарадзіўся ў 1942 г. у Луісвіле. У 1964 г. памяняў імя на Махамед Алі. На піку кар’еры адмовіўся праходзіць службу ў войску ЗША, пасля чаго быў пазбаўлены ўсіх тытулаў і адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах больш чым на тры гады. Пасля вяртання ў спорт вярнуў сабе званне чэмпіёна свету. Па завяршэнні спартыўнай кар’еры займаўся грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, быў Паслом добрай волі ЮНІСЕФ.
Шмат гадоў цярпеў ад хваробы Паркінсона. Памёр у бальніцы Фінікса ў 2016 г.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Махамед Алі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па боксе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Баксёры цяжкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Чэмпіёны Сусветнай баксёрскай асацыяцыі Катэгорыя:Чэмпіёны Сусветнага баксёрскага савета Катэгорыя:Баксёры 1960-х Катэгорыя:Баксёры 1970-х Катэгорыя:Баксёры 1980-х Катэгорыя:Прынялі іслам Катэгорыя:Антываенныя актывісты Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды