Кі́пу ( ад  — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнеманічная і лічэбная сістэма інкаў і іх папярэднікаў у Андах, своеасаблівая пісьменнасць. Прадстаўляе сабой складаныя вяровачныя спляценні і вузялкі, вырабленыя з поўсці паўднёваамерыканскіх вярблюдавых (альпакі і ламы) альбо з бавоўны. У кіпу можа быць ад некалькіх нітак да 2000. Яна выкарыстоўвалася для перадачы паведамленняў пасыльнымі па спецыяльна пракладзеных імперскіх дарогах, а таксама ў самых розных аспектах грамадскага жыцця (у якасці календара, тапаграфічнай сістэмы, для ўліку падаткаў, фіксацыі законаў і інш.). Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для прымянення такога спосабу вядзення бухгалтарскага ўліку, як двайны запісhttp://www.nytimes.com/2016/01/03/world/americas/untangling-an-accounting-tool-and-an-ancient-incan-mystery.html.

У музеях свету захоўваецца 751 кіпу, самыя вялікія калекцыі знаходзяцца ў музеях Берліна і Мюнхена, меншыя — у музеях Перу.

Большая частка інфармацыі, зафіксаваная ў кіпу (2/3 расшыфраваных выпадкаў), — лічбавая, у дзесятковай сістэме злічэння. Сістэма кадзіравання ўключала прымяненне ключа галоўнага шнура, кадзіраванне колерам, кадзіраванне вузламі, фармат «утварэння серый», улік «фактару пазіцыі».

Спасылкі

Вузялкі на памяць .

Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Двайковая арыфметыка Катэгорыя:Дасягненні Інкаў Катэгорыя:Гісторыя матэматыкі Катэгорыя:Гісторыя Перу Катэгорыя:Календары Катэгорыя:Кіпу Катэгорыя:Матэматычныя інструменты Катэгорыя:Механічныя злічальныя машыны Катэгорыя:Навука Інкаў Катэгорыя:Нерасшыфраваныя пісьменнасці Катэгорыя:Памяць Катэгорыя:Пісьменнасці карэнных народаў Амерыкі Катэгорыя:Сістэмы злічэння Катэгорыя:Тэкстыль Катэгорыя:Эканоміка Інкаў Катэгорыя:Вузельчыкавыя сістэмы запісу Катэгорыя:Вузлы