Мары́я І Цю́дар, або Марыя Крывавая (, Грынвіч — , Лондан) — англійская каралева з 1553 года.

Біяграфія Дачка Генрыха VІІІ і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI.

Уступленне Марыі І на прастол пацягнула за сабой рэстаўрацыю каталіцызму (1554 год) і яго аднаўленне. Супраць прыхільнікаў рэфармацыі праводзіліся жорсткія рэпрэсыіі, за што каралева і атрымала мянушку — Крывавая. У 1554 годзе Марыя І выйшла замуж за Філіпа II Іспанскага, пачалося збліжэнне з каталіцкай Іспаніяй. У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59). У выніку Англія страціла апошнія ўладанні на кантыненце — порт Кале. Палітыка Марыі І, якая ішла насуперак нацыянальным інтарэсам Англійскага каралеўства, выклікала раздражненне новай буржуазіі і дваранства.

Продкі

Літаратура Марыя Цюдар // БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С. 160.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Каралі ірландскія Катэгорыя:Кіраўнікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Прэтэндэнты на трон Францыі Катэгорыя:Цюдары Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Іспаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой ружай Катэгорыя:Кіруючыя каралевы