Каі́мбра (; []) — горад у Партугаліі, на рацэ Мандэгу, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Бейра-Літарал.

Горад разам з наваколлем складае агламерацыю Вялікая Каімбра. Колькасць насельніцтва — 101,1 тыс. жыхароў (горад), 101,1 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт), 430 тыс.жыхароў (гарадская агламерацыя). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны Цэнтральны рэгіён і субрэгіён Байшы-Мандэгу. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Бейра-Літарал.

Каімбра з’яўляецца першай сталіцай Партугаліі. Зараз вядомы ў асноўным дзякуючы свайму ўніверсітэту, аднаму з самых старых універсітэтаў Еўропы, багатым традыцыям і культурнай спадчыне. Да 1/3 жыхароў горада маюць дачыненне да ўніверсітэту (выкладчыкі, студэнты, абслуговаючы персанал).

У Каімбры ў манастыры Св. Крыжа пахавана першая каралева Партугаліі Мафальда Савойская.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары . Педру Пасуш Каэлью (нар. 1964) — прэм’ер-міністр Партугаліі. Франсішку ды Са ды Міранда (1491—1558) — партугальскі паэт і камедыёграф эпохі Адраджэння.

Крыніцы

Літаратура

Коїмбра // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1980. — Т. 5 : Кантата — Кулики. — С. 267. — 566, с., арк. іл. : іл., портр., карти + 1 арк с.

Катэгорыя:Гарады Партугаліі

Катэгорыя:Муніцыпалітэты акругі Каімбра