Менега́цыя (Menegazzia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Апісанне

Слаявіна разеткападобная, дыяметрам 5—15 см, зверху шаравата-зялёная, гладкая, з акруглымі шматлікімі дзіркамі, знізу чорная, складкаватая, бліжэй да краёў святлейшая. Лопасці глыбоканадрэзаныя з хвалістым краем. Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца рэдка. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае (сарэдыямі).

Пашырэнне

У свеце вядома каля 70 відаў. Лішайнікі часта сустракаюцца ў субтрапічных, трапічных і экватарыяльных лясах, прадстаўлены ў абодвух паўшар’ях. Растуць пераважна ў старых чорнаальховых лясах, на ствалах ліставых дрэў (вольхі чорнай, асіны, бярозы), а таксама ў ельніках на ствалах асіны, радзей елак. Пашыраны пераважна ў гарах Еўразіі, Амерыкі, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі від менегацыя прадзіраўленая трапляецца на ствалах і галінках дрэў, бураломе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў