Бамберг (, у Сярэднявеччы: Babenberg, на франконскім дыялекце: Bambärch) — горад акруговага падпарадкавання ў зямлі Баварыя, Германія. Горад з’яўляецца цэнтрам гарадскога самакіравання. У горадзе знаходзіцца Універсітэт Ота-Фрыдрыха, працуюць бровары і дзяржаўныя ўстановы. Бамберг, як і Рым, размешчаны на сямі гарах. У Сярэдневеччы Бамберг называлі «нямецкім Рымам». У саборы Бамберга пахаваны Клімент II (Папа Рымскі) — адзіны папа, пахаваны на поўнач ад Альпаў.
Бамберг — адзін з нямногіх старажытных гарадоў Германіі, ацалелых падчас Другой сусветнай вайны. У 1993 годзе горад Бамберг быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Акрамя Бамберг — адзін з нямногіх старажытных гарадоў Германіі, ацалелых падчас Другой сусветнай
У горадзе пражываюць каля 7000 грамадзян іншых нацыянальнасцей, у тым ліку каля 4100 служачых Арміі ЗША з сем’ямі.
Гісторыя Бамберг, як і Рым, размешчаны на сямі гарах. Бамберг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладанне роду Бабенбергаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабенберх»). У 973 імператар Атон II падараваў Бамберг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбергскага сабора. У 1430 годзе да горада падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбургскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагоддзі Бамберг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад шведскіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад французскіх. Але ў перыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагоддзя, Бамберг перажывае культурны росквіт. З 1802 Бамберг у складзе Баварыі. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамберг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасля Другой Сусветнай вайны Бамберг знаходзіўся ў амерыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу ў горадзе размешчаны гарнізон арміі ЗША. Ён грунтаваўся да верасня 2014 года.
Славутасці Стары горад, з вялікай колькасцю архітэктурных помнікаў, у т.л.: Бамбергскі кафедральны сабор Старая ратуша Крэпасць Альтэнбург Кляштар Святога Міхаіла Старая рэзідэнцыя біскупаў () Новая рэзідэнцыя біскупаў Царква Святога Якава (1073—1109) Царква Святога Гангольфа (XI стагоддзе) Царква Святога Стэфана Царква Святога Марціна (1686—1691) Царква Святой Веры Квартал «Малая Венецыя» Музей Дыяцэзіі Гістарычны музей Новая Рэзідэнцыя з Дзяржаўнай галерэяй Франконскі бвеласіпедны музей Дом Э.Т.А. Гофмана
Гарады-пабрацімы Радэз Бедфард Эстэргам Фельдкірхен, Карынтыя Філах Прага (раён Прага I)
Галерэя
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гарады Баварыі