Аляксандр VII (, свецкае імя Фабіа Кіджы, ;  — ) — Папа Рымскі з 7 красавіка 1655 да 22 мая 1667.

Біяграфія

Раннія гады Фабіа Кіджы нарадзіўся 13 лютага 1599 года ў Сіене ў вядомай банкірскай сям’і. Ён даводзіўся траюрадным пляменнікам папе Паўлу V (1605—1621)George L. Williams, 114.. Кіджы атрымаў выдатную адукацыю, дамогся доктарскіх ступеняў па філасофіі, праве і тэалогіі ва ўніверсітэце Сіены.

Папскі легат і дзяржсакратар

Пасля атрымання святарскага сану Кіджы паступіў на папскую службу. У 1627 годзе ён па рэкамендацыі двух кардыналаў быў прызначаны інквізітарам Мальты, а затым трынаццаць гадоў выконваў функцыі папскага нунцыя ў Кёльне (1639—1651). Ён прадстаўляў інтарэсы папы пры заключэнні ў 1648 годзе Вестфальскага міру, выражаючы пратэсты папы супраць саступак лютэранам.

Папа Інакенцій X (1644—1655) адклікаў Кіджы ў Рым, а затым зрабіў яго дзяржсакратаром Святога Прастола і ў 1651 годзе — кардыналам царквы Санта-Марыя-дэль-Попала.

Выбранне Калі Інакенцій X памёр, Кіджы, кандыдат ад іспанскай фракцыі ў Калегіі кардыналаў, быў выбраны папам пасля васьмідзесяці дзён канклава, нягледзячы на супраціўленне французскага двары. 7 красавіка 1655 года ён прыняў імя Аляксандра VII.

Папства

Непатызм Яго непатызм быў больш умераным, паколькі род Кіджы і так валодаў вялікім станам. У першы год свайго кіравання Аляксандр VII жыў проста і нават забараніў сваім сваякам наведваць Рым. Храніст Джон Брагрэйв, пабываўшы ў Рыме ў перыяд кіравання Аляксандра, пісаў:

24 красавіка 1656 года ён заявіў, што яго брат і пляменнікі прыедуць у горад, каб дапамагаць яму ў справах. Кіраванне справамі прастола хутка засяродзілася ў руках яго сваякоў, якім папа надаў самыя высокааплатныя цывільныя і царкоўныя пасады і самыя раскошныя маёнткі.

Добраўпарадкаванне Рыма Дзякуючы папскаму мецэнацтву ў Рыме ўзнікалі шэдэўры барочнай архітэктуры. Менавіта ў той час на плошчы Сабора Св. Петра была збудавана цудоўная каланада — твор італьянскага архітэктара Джавані Ларэнца Берніні (1598—1680).

Аляксандр праяўляў асабістую цікавасць да архітэктурных праектаў і запісваў іх у сваіх дзённіках. Яго праектамі ў Рыме з’яўляюцца царква і плошча перад Санта-Марыя-дэла-Пачэ, вуліца Корса, плошча Калоны, перапланіроўка Порта-дэль-Попала, П'яцца-дэль-Попала і Санта-Марыя-дэль-Попала, Плошча Святога Пятра, інтэр’ер Ватыканскага палаца, Сант-Андрэа-аль-Квірынале, частка Квірынальскага палаца, абеліск і слон на плошчы П’яцца-дэла-Мінерва.

Знешняя палітыка

Швецыя У перыяд кіравання Аляксандра VII шведская каралева Крысціна (1632—1654) перайшла ў каталіцтва. Пасля свайго адрачэння Крысціна пераехала ў Рым, і папа стаў яе заступнікам і дабрадзеем.

Францыя Адносіны з Францыяй пагоршыліся. Кардынал Мазарыні, прэм’ер-міністр юнага Людовіка XIV (1643—1715), выступаў супраць папы ў час перамоў, якія прывялі да Вестфальскага міру, і абараняў прэрагатывы гальскай царквы. У час канклава ён быў варожы да Кіджы, але ўрэшце быў прымушаны прызнаць яго кампрамісным кандыдатам. Нягледзячы на гэта, Мазарыні адгаварыў Людовіка XIV адпраўляць пасольства да Аляксандра VII з віншаваннямі. У 1662 годзе французскім паслом у Рыме быў прызначаны герцаг дэ Крэкі. У выніку яго злоўжыванняў адбыўся канфлікт паміж Францыяй і папствам, папа на час страціў кантроль над Авіньёнам і быў вымушаны прыняць зневажальны Пізанскі дагавор 1664 года.

Партугалія Папа выступаў супраць незалежнасці Партугаліі, абвешчанай у 1640 годзе, і ўступіў з ёй у зацяжныя спрэчкі.

Усход У снежні 1655 года папа прыняў польскага езуіта Міхала Бойма, які даставіў яму ліст ад двара апошняга імператара дынастыі Мін Чжу Юлана, які хаваўся ў той час ад маньчжурскіх акупантаў на паўднёвым захадзе краіны. Хрышчоныя асобы, набліжаныя да імператара — імператрыца-ўдава Алена Ван і галоўны імператарскі еўнух Ахілес Пан — звярталіся да рымскага прастола па дапамогу супраць маньчжураў, у надзеі на тое, што папа зможа адпаведным чынам паўплываць на свецкіх кіраўнікоў Еўропы. Іх надзеі былі марнымі, і Бойм вярнуўся ў Кітай з ветлівым, але пустым адказам.

Царкоўныя справы

Аляксандр VII падтрымліваў езуітаў. Калі венецыянцы звярнуліся да яго па дапамогу супраць туркаў-асманаў, Аляксандр дамогся ад іх абяцання, што наўзамен за дапамогу езуітам будзе дазволена вярнуцца на венецыянскія тэрыторыі, з якіх яны былі выгнаны ў 1606 годзе.

Аляксандр, як і яго папярэднік, асудзіў ідэі янсенісцкага рыгарызму.

Смерць Аляксандр VII памёр у 1667 годзе і пахаваны ў грабніцы, збудаванай па праекце Джавані Ларэнца Берніні, у базіліцы Святога Пятра. Асабісты сакратар Аляксандра, Джакама Квірыні, пісаў:

«Аляксандр — папа толькі па назве. Пытанні кіравання царквой ён адсоўвае ад сябе і думае толькі пра тое, каб жыць у ічым не парушным спакоі духу».

Спадчына Аляксандр VII не любіў дзяржаўныя справы і аддаваў перавагу літаратуры і філасофіі. Калекцыя яго лацінскіх вершаў была выдадзена ў Парыжы ў 1656 годзе пад назвай «Philomathi Labores Juveniles». Ён таксама любіў архітэктуру і асабіста ўдзельнічаў у распрацоўцы праектаў забудовы рымскіх вуліц, быў заступнікам Джавані Ларэнца Берніні. На яго ўласныя грошы былі ўпрыгожаны цэрквы Санта-Марыя-дэль-Попала, тытульныя цэрквы некалькіх кардыналаў, пасвечаных папам, Ватыканская базіліка. Ён таксама фінансаваў будаўніцтва Берніні каланады на плошчы сабора Святога Пятра.

Крыніцы

Спасылкі

«Pope Alexander VII». Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Папы Рымскія