Заліў Жазеф-Банапарт — буйны заліў на поўначы Аўстраліі ў акваторыі Тыморскага мора, адносіцца да Паўночнай тэрыторыі, геаграфічныя каардынаты . Плошча каля 26.780 км². Названы ў гонар Жазефа Банапарта, старэйшага брата Напалеона I, караля Неапаля (1806—1808) і пазней Іспаніі (1808—1813).
У Аўстраліі яго часта называюць Заліў Банапарта (Bonaparte Gulf).
У заліў упадаюць рэкі Орд і Вікторыя.
Басейн Банапарт з’яўляецца буйным асадкавым басейнам на дне заліва і вялікай часткай Тыморскага мора, у ім знаходзіцца шэраг дзеючых і патэнцыяльных радовішчаў нафты.
Спасылкі Пра заліў Жазеф-Банапарт на сайце www.tutiempo.net
Катэгорыя:Залівы Аўстраліі Катэгорыя:Залівы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Тыморскае мора Катэгорыя:Геаграфія Паўночнай тэрыторыі