Перысташчэлепныя, крылашчэлепныя, перыстажабравыя (Pterobranchia) — клас другаснаротых жывёл тыпу паўхордавых.
Біялагічнае апісанне
Трапляюцца на глыбінях ад 100 да 650 м. Жывуць прымацаванымі да субстрату, утвараюць калоніі (акрамя атубарый). Кормяцца фіта- і зоапланктонам.
Цела даўжынёй да 1,4 см. Змяшчаецца ў доміку або трубцы, па паверхні якіх жывёлы могуць перамяшчацца. Расшыраны залозісты галаўны шчыток на пярэднім канцы цела (хабаток) служыць для поўзання і выдзяляе рэчыва для пабудовы доміка. На сярэднім аддзеле цела — каўнерыку 1-8 пар перыстых шчупальцаў, пакрытых раснічкамі, якія выконваюць функцыю дыхання (адсюль назва) і збірання кармавых часціц. Рот на брушным баку цела. Кішэчнік петлепадобны.
Раздзельнаполыя, размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне), ёсць гермафрадыты. Лічынкі свабоднаплаваючыя і поўзаючыя.
Класіфікацыя
Падзяляюцца на 2 атрады, 3 роды: атубарыі (пашыраны каля берагоў Японіі), рабдаплеўры (ва ўсіх акіянах) і цэфаладыскусы (у Антарктыцы), 22 віды.
Атрад Cephalodiscida Сямейства Atubaridae Род Від Atubaria heterolopha Sato, 1935 Сямейства Cephalodiscidae Род Cephalodiscus agglutinans Harmer & Ridewood, 1914 Cephalodiscus atlanticus Bayer, 1962 Cephalodiscus australiensis author unknown Cephalodiscus calciformis Emig, 1977 Cephalodiscus densus Andersson 1907 Cephalodiscus dodecalophus McIntosh 1882 Cephalodiscus evansi Ridewood Cephalodiscus fumosus John, 1932 Cephalodiscus gilchristi Ridewood, 1908 Cephalodiscus gracilis Harmer 1905 Cephalodiscus graptolitoides Dilly 1993 Cephalodiscus hodgsoni Ridewood, 1907 Cephalodiscus indicus Schepotieff 1909 Cephalodiscus kempi John, 1932 Cephalodiscus levinsoni Harmer Cephalodiscus nigrescens Lankester, 1905 Cephalodiscus sibogae Harmer 1905 Cephalodiscus solidus Andersson, 1907 Атрад Rhabdopleurida Сямейства Rhabdopleuridae Род Rhabdopleura annulata Norman, 1921 Rhabdopleura compacta Hincks, 1880 Rhabdopleura grimaldi Julien Rhabdopleura manubialis Julien 1903 Rhabdopleura normani Allmann, 1869 Rhabdopleura striata Schepotieff, 1909
Спасылкі Cameron, C. B. Classification of the extant hemichordata At Billie Swalla’s site
Катэгорыя:Паўхордавыя