Ньюка́сл () — горад у Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Насельніцтва — каля 289 тысяч чалавек (2007), з прыгарадамі — 523,6 тысяч; гэта другі горад штата пасля Сіднея па колькасці жыхароў.
Размешчаны за 162 км на поўнач ад Сіднея, на беразе Тасманава мора ў вусці ракі Хантар.
Порт Ньюкасла з’яўляецца сусветным лідарам па экспарце каменнага вугалю.
Да 1950 года ў Ньюкасле дзейнічала трамвайная сетка.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1804 годзе Катэгорыя:Гарады Новага Паўднёвага Уэльса