Ліберальная партыя Аўстраліі () — аўстралійская ліберальна-кансерватыўная палітычная партыя, партыя «сярэдняга класа». З часу яе заснавання ў 1945 яна з'яўляецца асноўнай правацэнтрысцкай партыяй Аўстраліі, які супернічае за палітычную ўладу ў краіне з левацэнтрысцкай Аўстралійскай лейбарысцкай партыяй як на федэральнай, так і на штатным узроўні.

Заснавана 31 жніўня 1945 на канферэнцыі кансерватыўных партый і іншых груповак, апазіцыйных кіруючай лейбарысцкай партыі.

У яе склад увайшлі: Партыя Адзінай Аўстраліі Аўстралійская жаночая нацыянальная ліга - кансерватыўная жаночая арганізацыя Юныя нацыяналісты - кансерватыўная моладзевая арганізацыя.

На федэральным узроўні Ліберальная партыя з'яўляецца кіруючай з 1996 у складзе традыцыйнай кааліцыі з Нацыянальнай партыяй. На выбарах 2004 кааліцыя атрымала большасць не толькі ў Палаце прадстаўнікоў, але і ў Сенаце . На ўзроўні штатаў абедзве гэтыя партыі знаходзяцца ў апазіцыі ва ўсіх штатах і тэрыторыях краіны. У знешняй палітыцы Ліберальная партыя выступае за падтрыманне і ўмацаванне традыцыйных саюзаў Аўстраліі з ЗША і Вялікабрытаніяй, што часам наносіць шкоду адносінам з яе азіяцкімі суседзямі.

У 1977 ад Ліберальнай партыі адкалолася лева-ліберальная партыя Аўстралійскія дэмакраты.

Доўгі час (1950-1960-я гады) характэрнай рысай Ліберальнай партыі быў антыкамунізм . У 1951 была нават прадпрынятая спроба забараніць Камуністычную партыю.

Лідары Ліберальнай партыі з 1945

Роберт Мензіс 1945-1966 (прэм'ер-міністр 1949-66) Гаральд Холт 1966-1967 (прэм'ер-міністр 1966-67) Джон Гортан 1968-1971 (прэм'ер-міністр 1968-71) Уільям Макмагон 1971-1972 (прэм'ер-міністр 1971-72) Білі Снедден 1973-1975 Малкальм Фрэйзер 1975-1983 (прэм'ер-міністр 1975-83) Эндру Пікок 1983-1985 Джон Говард 1985-1989 Эндру Пікок 1989-1990 Джон Х'юсан 1990-1994 Аляксандр Доунер 1994-1995 Джон Говард 1995-2007 (прэм'ер-міністр 1996-2007) Брэндан Нэльсан 2007-2008 Малкальм Тэрнбул 2008-2009 Тоні Эбат 2009-2014 Малкальм Тэрнбул з 2015

Катэгорыя:Палітычныя партыі Аўстраліі