Таццяна Савельеўна Марыне́нка (, вёска Сухі Бор, , Віцебская вобласць, БССР — , вёска Жарцы, , Віцебская вобласць, БССР) — савецкая партызанка (партызанскі псеўданім «Васілёк»), разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя» НКУС СССР, якая дзейнічала на часова акупаванай Трэцім рэйхам тэрыторыі БССР. Герой Савецкага Саюза (06.05.1965).

Біяграфія У 1939 годзе скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Зялёнка Полацкага раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны забяспечвала партызан звесткамі аб размяшчэнні варожых гарнізонаў, перамяшчэнні воінскіх частак праціўніка. У канцы ліпеня 1942 г. фашысты па даносе здрадніка арыштавалі Таццяну Марыненка разам з яе 14-гадовым братам Лаўрэнам і 28 аднавяскоўцамі, якія пасля допытаў былі расстраляныя. Трое сутак фашысты катавалі і 2 жніўня 1942 г. расстралялі партызанку разам з братам.

Пахаваная ў вёсцы Жарцы Полацкага раёна.

Памяць

На магіле Т. С. Марыненка у 1965 годзе ўстаноўлены абеліск. Імем Т. С. Марыненка названа вуліца ў Полацку. Помнік каля будынка Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» і мемарыяльная дошка на будынку. Помнік у двары школы № 8 Полацка. Імем Т. С. Марыненка названа Зялёнкаўская сярэдняя школаДУА «Зялёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Т. С. Марыненка Полацкага раёна»

Літаратура Збор помнікаỳ гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобласць. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броỳкі, 1985. — С. 367—368. — 496 с. — 8000 экз.

Спасылкі

Мариненко Татьяна Савельевна // Сайт Полацкага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны