Жан-Мары Ле Пен ( ; ) — французскі палітык, дэпутат Еўрапарламента. Прытрымліваўся нацыяналістычных поглядаў.
Пачаў палітычную кар’еру ў шэрагах пужадыстаў, стаў самым маладым членам парламента ў 1956 годзе. Лідар Нацыянальнага фронту з моманту яго заснавання ў 1972 годзе па студзень 2011 года. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 1974, 1988, 1995 гадоў. У 2002 годзе выйшаў у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, атрымаўшы 16,86 % галасоў у першым туры і 17,8 % у другім. На выбарах 2007 года набраў 10,44 % (чацвёртае месца). Асноўныя палажэнні яго праграмы — памяншэнне іміграцыі і спыненне еўраінтэграцыі Францыі. Адмову ад еўраінтэграцыі і скарачэнне колькасці імігрантаў былы лідар Нацыянальнага фронту называў «аднаўленнем межаў Францыі».
З 2011 года партыю Нацыянальны фронт узначальвае яго дачка Марын Ле Пен.
Крыніцы
Спасылкі
Еўрапейскі парламент Сайт кампаніі-2007 Блог
Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Францыі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1974) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1988) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1995) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2002) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2007) Катэгорыя:Удзельнікі Алжырскай вайны Катэгорыя:Адмаўляльнікі Халакоста Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Папулізм Катэгорыя:Палітыкі Францыі