Вішы ( , ) — горад у Францыі (26,5 тыс. чал., 1999) у дэпартаменце Алье (гістарычная вобласць Авернь), на паўднёвы ўсход ад Парыжа.

Гісторыя Найбуйнейшы бальнеакліматычны курорт у Францыі. Развіваецца з пачатку 19 стагоддзя. Цёплы, умерана вільготны клімат, спрыяльны для адпачынку і лячэння.

Больш за 10 крыніц субтэрмальных і гарачых (да 66 °C) радонавых мінеральных вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб печані, жоўцевых ўляхоў, кішэчніка, нырак, эндакрынных залоз. Вядомая з часоў Дыяклетыяна мінеральная крыніца ().

У 1940 годзе месца склікання Нацыянальнага сходу, які перадаў уладу маршалу Петэну, а затым да 1944 года — рэзідэнцыя калабарацыянісцкага ўрада з ім на чале (гэты ўрад атрымаў назву рэжым Вішы).

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Альбер Лондр, французскі журналіст і пісьменнік

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы Катэгорыя:Камуны дэпартамента Алье