Падзеі 6 красавіка: Пачалася апошняя аблога Канстанцінопаля войскамі Мехмеда II. 29 мая: Канстанцінопаль пасля аблогі захоплены войскамі Асманскай імперыі, перастала існаваць Візантыйская імперыя. 24 чэрвеня: Казімір IV Ягелончык на з'езде ў Пётркаве пацвердзіў прывелеі шляхты і прынёс каралеўскую прысягу.

Нарадзіліся 25 сакавіка: Джуліяна Медычы, брат Ларэнца Медычы

Памерлі 24 снежня: Джон Данстэйбл, англійскі кампазітар