Эдуард Мучанік (, 962 — ) — кароль Англіі з 975 года да 978. Святы праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэркваў. Быў старэйшым сынам караля Эдгара, пасля смерці якога разам са сваім зводным братам Этэльрэдам прэтэндаваў на карону. У 975 годзе Эдуард быў абраны каралём, дзякуючы сваім уплывовым прыхільнікам архібіскупам Данстану і Освальду.

18 сакавіка 978 года быў запрошаны ў замак Корф у Дорсэтшыры, дзе на той момант жылі прынц Этэльрэд і яго маці Эльфрэда, другая жонка нябожчыка Эдгара. Падчас прывітання быў забіты слугамі Эльфрэды.

Спасылкі

Англа-саксонская хроніка. 920-1014 гады Рыжоў К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа

Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Кананізаваныя манархі Катэгорыя:Святыя Англіі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя X стагоддзя Катэгорыя:Уэсэкская дынастыя Катэгорыя:Праваслаўе ў Вялікабрытаніі