Алсунгскі край () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Латвіі, у рэгіёне Курземе. Адміністрацыйным цэнтрам краю з’яўляецца пасёлак Алсунга. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 1650 чалавек. Край насяляюць суйтэ — этнаграфічная група латышоў. Плошча краю займае 190 км².
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з Алсунгскай воласці Кулдыгскага раёна.
Катэгорыя:Краі Латвіі