Samand — легкавы аўтамабіль з кузавам седан іранскага вытворцы Iran Khodro (IKCO). Пабудаваны на базе Peugeot 405. Выпускаўся з 2001 па 2022 год.
Апісанне Мадыфікацыі
SAMAND, камплектацыі: «Basic», «EL», «Norma», «LX» SAMAND TU5 — галоўныя адрозненні ад Samand: 16-кл. рухавік, Падушка бяспекi для вадзiцеля (лёгка пазнаць па абноўленай рашотцы радыятара) SAMAND SARIR (падоўжаная версія аўтамабіля Samand) SAMAND SOREN — абноўлены аўтамабіль Samand. SAMAND VANET (перспектыўны пікап на базе Samand) Samand Zoubin (дызайнерская распрацоўка) Samand Coupe (дызайнерская распрацоўка) Samand Pardis (дызайнерская распрацоўка) Samand Runna
На выбар прапануецца чатыры камплектацыіSamand RUSSIA Club - Пра Саманд .
Самы просты Samand Basic — ёсць гідраўзмацняльнік руля, рэгуліроўка рулявы калонкі па нахіле, еўрапейская касетная аўтамагнітола, цэнтральны замак з дыстанцыйным кіраваннем, электрычныя шклапад'ёмнікі пярэдніх дзвярэй, падагрэў задняга шкла і сталёвыя колы.
Наступная камплектацыя Samand EL — больш поўная, у аўтамабілі з'яўляецца кандыцыянер. Са жніўня 2006г аўтамабілі ў гэтым варыянце выканання могуць дадаткова камплектавацца ABS.
На прыступку вышэй стаіць Norma, якая дадасць да спісу абсталявання сігналізацыю, падагрэў электралюстэрак, электрашклападымальнікі ззаду і 15-цалёвыя колы.
Samand LX з’явіўся ў 2004 годзе. Samand LX прапануецца з ABS, парктронікам і пярэднімі сядзеннямі з электрычнымі рэгуляваннямі, лёгкасплаўныя дыскі ў якасці опцыі.
Рухавікі Samand LX XU7 абсталяваны рухавіком аб’ёмам 1,8 л. Samand LX EF7 (выпускаўся з 2008 года) мае рухавік аб’ёмам 1,7 л і быў даступны як у бензінавай, так і з двухпаліўнай версіі, якая акрамя бензіна выкарыстоўвала ў якасці паліва сціснуты прыродны газ.
Тэхнічныя характарыстыкі Samand LX XU7 Samand LX EF7 Samand LX/CNG Кузаў чатырохдзверны седан Даўжыня, мм 4502 Шырыня, мм 1903 Вышыня, мм 1460 Колавая база, мм 2671 Каляіна (пярэдняя/задняя), мм 1450/1440 Падрыхтаваная маса, кг 1220 1240 1350 Аб’ём багажнага аддзялення, л 500 350 Аб’ём паліўнага бака, л 60 бензінавы: 60газавы балон: 75 Рухавік Тып бензінавы бензін + газ (CNG) Мадэль рухавіка XU7 EF7 EF7 Аб’ём, см³ 1761 1645 1645 Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 81,4 х 83 78,6 х 72 78,6 х 72 Магутнасць 100 к.с. пры 6000 пры аб/хв 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв100 к.с. на газу Макс. круцільны момантпры аб/хв 153 Н·м пры 3000 аб/хв 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв136 Н·м на газу Трансмісія Каробка перадач механічная, пяціступеньчатая Прывад пярэдні Хадавая частка Рулявы механізм з гідраўзмацняльнікам Тармазы спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя Шыны 185/65 R15 Характарыстыкі Макс. хуткасць, км/г 185 190 188 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 13,1 12 13,5 Сярэдні расход паліва 8,43 л/100 км 7,49 л/100 км 8,5 м³/100 км
Вытворчасць У першы год было выраблена 1000 машын.
У перыяд з сакавіка 2005 па сакавік 2006 года (1384 год паводле іранскага календара) выпусцілі Саманд.
: .
Зборка ў Азербайджане У чэрвені 2006 года ў Азербайджане ў горадзе Шэмаха пачалася зборка аўтамабіляў пад мясцовай назвай AzSamand. Гэты завод стаў першай вытворчай пляцоўкай за межамі Ірана. Паводле некаторых звестак работа працягвалася да 2010 года.
У жніўні 2016 года IKCO стварыла сумеснае прадпрыемства з азербайджанскім ААТ «Аўтамабільная кампанія «Хазар» AzerMash у Нефтэчалінскім індустрыяльным парку. У лістападзе 2018 года пачаўся выпуск Samand пад брэндам «Khazar».
Зборка ў Беларусі З верасня 2006 года седаны Samand збіралі ў Беларусі на заводзе Юнісон па так званай тэхналогіі SKD-1 — фактычна, гэта буйнавузлавая «адвёрткавая» зборка. Машынакамплекты прыходзілі з Ірана: асобна звараны і афарбаваны кузаў, асобна рухавік з каробкай перадач і іншыя камплектуючыя — элементы пярэдняй і задняй падвескі, сістэма выпуску, бамперы, сядзенні, абіўка салона.
Беларускі Samand выпускаўся толькі ў камплектацыі LX. У спісе абсталявання значацца кандыцыянер, ABS, электрашклапад’ёмнікі вокнаў усіх дзвярэй, электрапрывад і абаграванне вонкавых люстэркаў, гідраўзмацняльнік руля, рэгуляваная рулявая калонка, русіфікаваны маршрутны камп’ютар, парктронік, легкасплаўныя колы, CD/mp3-аўдыёсістэма, цэнтральны замок з дыстанцыйным кіраваннем, сігналізацыя, сталёвая абарона картэра.
Большасць аўтамабіляў рэалізоўвалася пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу і былі пастаўлены ў розныя дзяржаўныя органы і прадпрыемствы. У лютым 2013 года пасол Ірана ў Беларусі заявіў аб фактычным спыненні праекта.
+ Аб’ёмы выпуску Samand у Беларусі 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 ? 271 365 161 227 230 190
Колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў Samand у Беларусі станам на 1 студзеня 2019 года:
Рэгіён Агульная колькасць Індывідуальныя ўладальнікі Прадпрыемствы і ўстановы Брэсцкая вобл. 196 15 181 Віцебская вобл. 247 33 214 Гомельская вобл. 177 19 158 Гродзенская вобл. 106 7 99 Магілёўская вобл. 117 12 105 Мінская вобл. 365 201 164 Мінск 285 49 236
У Сенегале У 2008 годзе пачалася зборка аўтамабіляў у Сенегале на сумесным прадпрыемстве Seniran Auto ў горадзе Ціес. У лютым 2011 года Сенегал разарваў дыпламатычныя адносіны з Іранам з-за паставак зброі сепаратысцкім групоўкам у рэгіён Казаманс. Выпуск аўтамабіляў таксама быў скончаны.
Вытворчасць машын была адноўлена ў снежні 2021 года.
Спасылкі
Samand Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі Беларусі