Гара Маат () — самы высокі венерыянскі вулкан і другая паводле вышыні вяршыня Венеры. Названы ў гонар старажытнаегіпецкай багіні праўды і справядлівасці Маат. Размешчаны ў вобласці Атлы паблізу гор Узы і Ангвуці, каардынаты цэнтра — ,
Гара Маат узвышаецца амаль на 5 км над ваколіцамі і на 8,8 км (паводле іншых дадзеных, 8,3 км) над сярэднім узроўнем паверхні Венеры. Гэта робіць яе другой паводле вышыні вяршыняй планеты пасля гор Максвела (якія вышэй за яе больш чым на 1 км), і самым высокім на планеце вулканам. Атмасферны ціск на вяршыні гары Маат на 40 % ніжэй, чым на сярэднім узроўні паверхні, і складае 55 бар.
З дапамогай касмічнага апарата «Магелан» былі атрыманы выявы вулкана. Шэраг дадзеных гавораць пра тое, што вулкан быў актыўны параўнальна нядаўна.
Зноскі
Катэгорыя:Пазаземныя вулканы Катэгорыя:Венера (планета) Катэгорыя:Пазаземныя горы