Транснепту́навы абъе́кт (ТНА) — нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое абарачаецца па арбіце вакол Сонца, і ў якога сярэдняя адлегласць да Сонца больш, чым у Нептуна.
Транснептунавыя аб'екты ўтвараюць пояс Койпера, рассеяны дыск і воблака Оарта.
У 1930 годзе быў адкрыты Плутон — першы вядомы навуцы транснептунавы аб'ект, які з моманту адкрыцця да 2006 года лічыўся дзявятай планетай Сонечнай сістэмы.
У 1978 годзе быў адкрыты Харон, спадарожнік Плутона. Наступны транснептунавы аб'ект, , быў адкрыты толькі ў 1992 годзе — больш чым на 60 гадоў пазней Плутона.
Увогуле па стану на пачатак 2009 года вядома 1092 транснептунавых аб'екта з разнастайнымі характарыстыкамі.
Найбуйнейшымі вядомымі транснептунавымі аб'ектамі з'яўляюцца Эрыда, адкрытая ў 2005 годзе, і ПлутонРэдкае зацьменне пасварыла Плутон з плутоідам Former 'tenth planet' may be smaller than Pluto - space - 08 November 2010 - New Scientist Эрыда апынулася не большай за Плутона .
Памеры Нептун — самая далёкая вядомая планета Сонечнай сістэмы. Сярод ТНА маюцца, аднак, 4 карлікавыя планеты. На малюнку — параўнанне памераў найбуйнейшых ТНА і Землі. У прыведзенай ніжэй табліцы пералічаны транснептунавыя аб'екты з дыяметрам, які перавышае 800 км, і прыведзены іх параметры. Аб'ект Абс. зор. велічыня (H)Для аб'ектаў Сонечнай сістэмы абсалютнай зорнай велічынёй H лічыцца такая бачная зорная велічыня, якую аб'ект меў бы, калі б знаходзіўся на адлегласці 1 а.а. ад Сонца і ад назіральніка, прычым назіральнік павінен бачыць поўную фазу аб'екта, для чаго яму (назіральніку) трэба знаходзіцца ў цэнтры Сонца. Дыяметр, км Тып Колькасць спадарожнікаў Эрыда −1,19 ~2340 Аб'ект рассеянага дыска 1 Плутон—Харон −0,70 и 1 2320 и 1207 Плутына 3 Хаумеа 0,00 ~1600 К'юбівана 2 Седна 1,58 ~1600 Аб'ект воблака Оарта 0 Макемаке −0,44 ~1480 К'юбівана 0 Орк 2,2 ~946 Плутына 1 Квавар 2,6 ~890 К'юбівана 1 3,8 ~1145 Іншыя рэзаніруючыя аб'екты 0 Варуна 3,7 ~800 К'юбівана 0 3,6 ~910 К'юбівана 0 3,2 ~890 Аб'ект рассеянага дыска 0 1,7 ~875 Аб'ект рассеянага дыска 0 Іксіён 3,2 ~820 Плутына 0
Прасторавае размеркаванне На дыяграме паказаны вялікія паўвосі і нахілы арбіт ТНА (уключаючы аб'екты пояса Койпера). У левай частцы для параўнання змешчаны кентаўры. Рэзанансныя аб'екты пазначаны чырвоным колерам. thumb|center|500px
Спасылкі