6Q0B44E, часам скарочана B44E — невялікі аб’ект, магчыма з’яўляецца касмічным смеццем, у наш час знаходзіцца на арбіце Зямлі па-за межамі арбіты Месяца.

6Q0B44E упершыню назіралі даследчыкі лабараторыі Catalina Sky Survey Арызонскага ўніверсітэта 28 жніўня 2006 года. Адкрыццё было пацверджана на наступны дзень, назіраннямі каліфарнійскіх астраномаў з абсерваторыі Table Mountain Observatory, у рамках праграмы Siding Spring Survey.Distant Artificial-Satellites Observers Circulars, DASO Circular No. 63, 29 August 2006

Аб’ект мае ўсяго некалькі метраў у папярочніку і быў часова класіфікаваны як штучны. B44E верціцца вакол Зямлі на адлегласці ад 585 000 км, да 983 000 км, што ў 2—3 раз далей, чым адлегласць да Месяца. Аб’ект абарачаецца вакол Зямлі за 80 дзён.The Guardian, Spacewatch, 6 September 2006

B44E быў заўважаны ў самы спрыяльны момант, калі яго яркасць дасягала 19-й зорнай велічыні. Калі аб’ект аддаляецца ад Зямлі, яго яркасць зніжаецца да 28-й зорнай велічыні.Bill Gray, Pseudo-MPEC for 6Q0B44E , 3 September 2006

Разлічаныя па выніках назіранняў эфемерыды паказваюць, што, верагодна, B44E увайшоў у сістэму Зямля-Месяц паміж 2001 і 2003 гадамі, хоць, магчыма, ён прыбыў у наваколлі Землі і дзесяць гадоў назад. Падабенства паміж B44E і J002E3, які ў наш час лічыцца часткай ракеты Апалон-12, прывялі некаторых астраномаў да здагадкі, што B44E можа быць іншай рэліквіяй засваення чалавекам касмічнай прасторы, якая вярнулася на арбіту Землі.

Гл. таксама Калязямны аб'ект

Спасылкі The Distant Artificial Satellites Observation Page, accessed 6 September 2006 Discovery of 6Q0B44E , by Richard Kowalski 30 August 2006 Выяўлена новая загадка эпохі «Апалонаў»

Катэгорыя:Калязямныя аб’екты Катэгорыя:Касмічнае смецце