Ружа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ружаны.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Бярэзніцкі, Варанілавіцкі, Дабраселецкі, Зеляневіцкі, Кавальскі, Калазубскі, Лыскаўскі, Магілявецкі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі, Славаціцкі, Шчытнаўскі. 8 студзеня 1954 года раён перададзены ў склад Гродзенскай вобласці, 19 чэрвеня 1954 года зноў у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярэзніцкі, Кавальскі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі і Шчытнаўскі сельсаветы, утвораны Кулянскі і Ружанскі сельсаветы, Зеляневіцкі сельсавет перайменаваны ў Зіновіцкі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабраселецкі і Славаціцкі сельсаветы — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці.

Крыніцы

Літаратура

Ружанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 128. — ISBN 985-11-0214-8. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна