Гаванскі ўніверсітэт, скарочана UH, () — адна з вядучых ВНУ Кубы. Размешчаны ў Гаване, у прэстыжным раёне Ведада. Універсітэт быў заснаваны ў 1728 годзе, і стаў адной з першых падобных устаноў у Заходнім паўшар'і. Сёння ў UH налічваецца 14 факультэтаў, на якіх навучаюцца 6 тыс. студэнтаў.
Структура Гаванскі ўніверсітэт налічвае 14 факультэтаў. Навучанне праводзіцца па 25 розных спецыяльнасцях.
Факультэты:
Біялагічны; Фармацэўтыкі і харчовых прадуктаў; Фізічны; Геаграфічны; Матэматыкі і камп'ютарных навук; Псіхалагічны; Хімічны; Мастацтваў і літаратуры; Камунікацый; Права; Філасофіі і гісторыі; Эканамічны; Турызму; Бухгалтарскага ўліку і фінансаў.
Таксама, Гаванскі ўніверсітэт прадстаўляе магчымасць дыстанцыйнага навучання.
Спасылкі Афіцыйны сайт Гаванскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Культура Гаваны