Хо́нькавічы (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Геаграфія У вёсцы працякае рака Бася.

У населеным пункце знаходзіцца аграсядзіба «Усадьба Хлиманкова».

Гісторыя У часы Расійскай імперыі хутар Хонькавічы Гладкаўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні.

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 430 чалавек у 128 дварахХоньковичи .

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 102 двароў, забіта 5 жыхароў.

Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Макрадскага сельсавета, да 16 мая 1960 года — у склад Варварынскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 25 снежня 1964 года — у склад Сухарэўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084)., да 23 снежня 2009 года — у склад Цемравіцкага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Сласцёнаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Спасылкі

Фатаграфіі

Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна