thumb|right|300px|Дынаміка выяўлення калязямных астэроідаў рознымі праектамі пачынаючы з 1995 года Spacewatch — гэта праект універсітэта Арызоны, мэтай якога з'яўляецца пошук і адкрыццё малых целаў Сонечнай Сістэмы.
Праект быў заснаваны ў 1980 годзе прафесарам Томам Герэльсам у Кіт-Пікскай абсерваторыі, а цяпер яго ўзначальвае доктар Роберт Макмілан.
Прылады 0,91-м f/3 рэфлектар код абсерваторыі: 691 поле зроку: 2,9 квадратных градусу стандартная працоўная вытрымка: 120 з пранікальнасць: 21,7 V
1,8-м f/2,7 рэфлектар код абсерваторыі: 291 поле зроку: 0,78°, дрыфт-скан пранікальнасць: 22,2 V
Адкрыцці Адкрыцці, здзейсненыя ў рамках гэтага праекта, вельмі разнастайныя. Было выяўлена некалькі невядомых раней калязямных астэроідаў: 1991 VG , астэроідаў з групы Кентаўраў: (5145) Фол (7066) Нес (8405) Асбал і некалькі аб'ектаў пояса Койпера: (20000) Варуна .
Ізноў быў адкрыты астэроід , які да гэтага часу амаль 90 лёт лічыўся страчаным. Акрамя таго, была адкрыта перыядычная камета 125P/Spacewatch. Адзін са спадарожнікаў Юпітэра — Калірое — таксама абавязана сваім адкрыццём гэтаму праекту. У гонар гэтага праекта быў названы адзін з астэроідаў галоўнага пояса — , дарэчы таксама адкрыты ў рамках гэтага праекта.
Гл. таксама Цэнтр малых планет Pan-STARRS Лабараторыя пошуку калязямных астэроідаў імя Лінкальна Агляд Каталіна
Катэгорыя:Праграмы пошуку малых цел Сонечнай сістэмы Катэгорыя:Планеталогія