Сяргей Аркадзевіч Піваварчык () — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2009), прафесар (2023).

Біяграфія У 1987 годзе скончыў гістарычны факультэт ГрДУ па спецыяльнасці «Гісторыя». Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадзішчы 10-13 ст. Беларускага Панямоння» (1994), доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё сістэмы фартыфікацыйнага будаўніцтва ў Беларусі (1772—1941 гг.)» (2009). Загадчык кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ. У 2009 года Мінкультам Беларусі прызначаны навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (1940—1941 гг.) у зоне Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці».

Кірункі навуковай дзейнасці: сярэднявечная археалогія і гісторыя, гісторыя фартыфікацыі, ваенная археалогія і гісторыя Беларусі, гісторыя народаў Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Усходняй Еўропы. Удзельнік 120 навуковых канферэнцый у Беларусі, Літве, Украіне, Расіі, Польшчы. Аўтар каля 220 навуковых прац.

Крыніцы

Літаратура Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі : (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 10―11 красавіка 2008 г.) / [рэдкалегія: А. І. Антоненка, А. А. Каваленя, Я. А. Роўба (адказныя рэдактары) і інш.]. ― Гродна, 2008. Піваварчык Сяргей Аркадзьвіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: Біяграфічны даведнік. — Гродна: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 1999. — С. 403—404. Пивоварчик Сергей Аркадьевич // Иудаика в странах СНГ и Балтии: Справочник. — Москва: Центр научных работников и преподавателей иудаики в вузах «Сэфер», 1999. — С. 167. Піваварчык Сяргей Аркадзьвіч // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия: Библиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С.296 — 297. Піваварчык Сяргей Аркадзьвіч // Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя: у 2 т. — Т. 2. Л-Я. — Мінск: Беларуская Энцыкладпедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — С. 187.

Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Прафесары