Ду́браўка У́грашыч ( ; — ) — харвацкая пісьменніца.
Біяграфія З палітычных прычын жыла ў эміграцыі. Пасля распаду Югаславіі заняла нейтральную пазіцыю паміж сербамі і харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыннікаў. Нават знакаміты пісьменнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасцю ў этнічных пытаннях, не прыняў пазіцыю Дубраўкі Уграшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. З’ехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрландах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала рускую мову і літаратуру на кафедры тэорыі літаратуры ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай рускай прозы.
У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Піша раманы і эсэ.
Дубраўка Уграшыч жыла ў Амстэрдаме. Мела шматлікія міжнародныя і югаслаўскія ўзнагароды.
Бібліяграфія 1971 «Агеньчык» (Mali plamen) — аповеды і казкі для дзетак 1978 «Поза для прозы» (Poza za prozu) — навелы 1981 «Штэфіца Цвек у пастцы жыцця» (Štefica Cvek u raljama života) — экранізаваны ў 1988 годзе 1983 «Жыццё ёсць казка» (Život je bajka) — навелы 1984 «Амерыканскія выдумкі» (Amerićki fikcionar) — эсэ 1988 «Фарсіраванне рамана-ракі» (Forsiranje romana-reke) 1996 «Культура хлусні» (Kultura laži) 1996 «Музей безумоўнай капітуляцыі» (Muzej bezuvjetne predaje) 2000 «Чытаць забаронена» (Zabranjeno čitanje) — эсэ 2004 «Міністэрства болю» (Ministarstvo boli) 2005 «Нікога няма дома» (Nikog nema doma) — эсэ 2008 «Знесла Баба-Яга яечка» (Baba Jaga je snijela jaje) 2010 «Асновы для непісьменных» (Pocetnica za nepismene) 2010 «Напад на міні-бар» (Napad na minibar)
Спасылкі Дысідэнты былой Югаславіі
Катэгорыя:Пісьменнікі Харватыі