Стадыё́н () — будынак для спартыўных мэт. Звычайна ўключае вялікае поле і месцы для гледачоў, размешчаныя прыступава вакол поля. Таксама часта ўтрымоўвае дадатковыя пляцоўкі і дапаможныя памяшканні для трэніроўкі і перапранання каманд. Стадыёны выкарыстоўваюцца не толькі для розных відаў спорту на адкрытым паветры (напрыклад, лёгкай атлетыкі і футбола), але таксама для канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.

Першымі стадыёнамі былі будынкі ў Старажытнай Грэцыі для правядзення Алімпійскіх гульняў і іншых спартыўных спаборніцтваў. Самы стары вядомы стадыён знаходзіўся ў Алімпіі (Грэцыя). Спачатку стадыён выкарыстоўваўся толькі для змаганняў у бегу; адгэтуль пайшла практыка стандартызацыі памеру поля — 180—200 метраў (адзін стадый, што дало назву самому будынку).

Стадыёны сусвету Уэмблі Стадыё Алімпіка Стад дэ Франс Стадыён Першага мая, (Пхеньян)

Стадыёны Беларусі Стадыён «Дынама», Мінск Стадыён «Цэнтральны», Гомель

Фотагалерэя

Літаратура

Спасылкі

World Stadiums Stadium Archive Супольнасць аб футбольных стадыёнах // Супольнасць в vk.com

Катэгорыя:Стадыёны