Падзеі 20 красавіка: Француз Жак Карцье выправіўся ў сваё першае падарожжа з мэтай адшукаць заходні шлях у Кітай. 24 ліпеня: Жак Карцье дасягае вусця ракі Святога Лаўрэнція і абвяшчае новыя тэрыторыі ўладаннямі французскай кароны. 3 лістапада: Парламент абвясціў караля Генрыха VIII галавой Царквы Англіі, замацаваўшы разрыў англіканства з каталіцтвам.

Нарадзіліся Дзірк Барэндс, нідэрландскі мастак Аляксандр Гваньіні, гісторык і вайсковец (пам. 1614) 23 чэрвеня: Ода Набунага, ваенна-палітычны лідар Японіі перыяду Сэнгоку (пам. 21.6.1582) 16 снежня: Ханс Бол, фламандскі жывапісец

Памерлі 9 студзеня: Іаган Авенцін, нямецкі вучоны-гуманіст 25 верасня: Клімент VII, Папа Рымскі