Апалінарый Міхайлавіч Васняцоў ( — ) — рускі мастак, майстар гістарычнага жывапісу, мастацтвазнавец, брат Віктара Васняцова.

Член Таварыства перасоўнікаў (з 1899), адзін з арганізатараў «Саюза рускіх мастакоў» (1903). З 1900 года — акадэмік Пецярбургскай АМ. Аўтар эпічных пейзажаў («Радзіма», 1886; «Тайга на Урале. Сіняя гара», 1891; «Кама», 1895, — усе ў Траццякоўскай галерэі). З 1890-х гадоў звярнуўся да гістарычнага пейзажу і стварыў шэраг архітэктурных пейзажаў старажытнай Масквы, якія спалучаюць археалагічную дакладнасць з паэтычнасцю («Вуліца ў Кітай-горадзе. Пачатак XVII стагоддзя», 1900, Рускі музей; «Чырвоная плошча ў 2-й палове XVII стагоддзя», 1925, Музей гісторыі і рэканструкцыі Масквы). Выканаў эскізы да тэатральных пастановак («Хаваншчына» Мадэста Мусаргскага, 1897, у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава; «Казанне аб нябачным горадзе Кіцежы…» Мікалая Рымскага-Корсакава, 1907, у Марыінскім тэатры).

Літаратура

Спасылкі

Апалінарый Васняцоў, персанальны сайт Васняцоў Апалінарый Міхайлавіч. Біяграфія і творчасць мастака на Artonline.ru

Катэгорыя:Перасоўнікі Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Краязнаўцы Расіі Катэгорыя:Пахаваныя на Увядзенскіх могілках Катэгорыя:Саюз рускіх мастакоў Катэгорыя:Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Маскоўскага археалагічнага таварыства Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства Катэгорыя:Мастакі гістарычнага жанру Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці