Мікалай II () (свецкае імя: Жэрар Шэўрон, ); (? — 27 ліпеня 1061) — Папа Рымскі з 24 студзеня 1059 г. да 27 ліпеня 1061. Быў біскупам ў Фларэнцыі. На папскі пасад абраны па радзе нямецкіх і французскіх арыстакратаў. Прызнаў нармандскія ўладанні ў Італіі. Падпарадкаваў Рымскай царкве Міланскую кафедру. Узаконіў абранне Папы кардыналамі.
Яго дзейнасць адметная скліканнем сабора, на якім абмяркоўваліся пытанні залежнасці царквы ад імператарскай улады, сімоніі, бясшлюбнасці духавенства.
Катэгорыя:Папы Рымскія