Васілёк сініНазва згодна з ці Валошка (Centaurea cyanus) — від аднагадовых, двухгадовых травяністых лугавых раслін сямейства .
Паходжанне назвы Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».
Народныя назвы валошка, васілёкFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, васількіАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, сіноўнік, хабёр, хабэрка Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
Апісанне thumb|left|Васілёк лугавы. Батанічная ілюстрацыя К. А. М. Ліндмана з кнігі «Bilder ur Nordens Flora» (1917—1926)
Сцябло шурпатае, прамое, рабрыстае, вышынёй 15-100 см.Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Лісце лінейна-ланцэтнае, ніжняе злёгку лопасцевае, верхняе суцэльнае, пакрытае тонкім пушком.
Кветкі адрозніваюцца па афарбоўцы ад сіняга да лілова-пурпурнага. Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, вонкавыя абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнчатым махрыстым краем. Унутраныя абгорткі лінейна-ланцэтныя, на канцах жаўтлявыя, з перапончатым цэлым або зубчастым прыдаткам; краявыя кветкі ў кошыках ярка-сінія, косаваронкападобныя, бясплодныя, яны прывабліваюць насякомых, якія запылююць сярэдзінныя трубчастыя кветкі. Унутраныя кветкі — сіне-фіялетавыя, трубчастыя, абодваполыя; рэдка ўсе кветкі белыя. Слупок знаходзіцца разам з тычынкамі, што зрасліся ў трубачку.
Корань тонкі, стрыжневы.
Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады — сямянкі з амаль роўным ім па даўжыні рудаватым чубком.
Размножваецца насеннем, якасць якога захоўваецца да 10 гадоў. Вось чаму васілёк сіні нярэдка з’яўляецца злосным пустазеллем.
Пылок
Арэал і экалогія Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы былога СССР, за выключэннем паўночных і паўднёвых раёнаў, на Каўказе, адзначаны таксама ў Сібіры, Сярэдняй Азіі і на Далёкім Усходзе. Цяпер натуралізаваны ў многіх іншых частках свету, уключаючы Паўночную Амерыку і частку Аўстраліі.
Сустракаецца ў сухіх месцах па ўзлесках лясоў, палян, абочынах дарог, як пустазельная расліна на агародах і палях збожжавых культур. Археафіт.
Часта сустракаецца на глебах, бедных кальцыем, з’яўляецца раслінай-індыкатарам такіх глеб.
Хімічны склад У кветках утрымліваецца флавонавы гліказід цэнтаўрэін, сіні антацыянавы гліказід цыянін, эфірны алей, горкія, дубільныя рэчывы, сапаніны, мінеральныя солі і іншыя рэчывы. Не таксічны.
Значэнне і ўжыванне
Медыцына У навуковай медыцыне васілёк выкарыстоўваецца ў мачагонных зборах, асабліва пры ацёках нырачнага і сардэчнага паходжання, а таксама як супрацьспазматычнае пры хваробах печані. Кветкі ў выглядзе настою і экстрактаў прымяняюцца пры нефрытах, цысцітах, урэтрытах і пры захворваннях печані і жоўцевых шляхоў як жоўцегоннае.
У народнай медыцыне адвары кветак ужываюць пры запаленчых захворваннях вачэй, зрокавай стамляльнасці. Прымочкі з адварам ужываюць пры фурункулёзе, экзэме, трафічных язвах. Адвар кошыкаў выкарыстоўваюць як мачагоннае, пры цысцітах, кашлі і коклюшы, нервовых і страўнікавых захворваннях, пры маткавых крывацёках і паносе ў дзяцей.
Іншае Добры меданос, утрымлівае да 34 % нектару, колькасць можа дасягаць 0,20 мг/суткі на адну расліну.Helmut Horn, Cord Lüllmann: Das große Honigbuch, Kosmos, Stuttgart 3. Aufl. 2006, S. 31. ISBN 3-440-10838-4 Мёд зелянява-жоўты, з прыемным мігдалёвым пахам і ялкавым прысмакам.
Васількі часта выкарыстоўваюцца ў якасці інгрэдыентаў у некаторых чайных купажах і травяных гарбатах, яго ядомыя кветкі можна выкарыстоўваць, каб дадаць колеру салаце.
Да вынаходніцтва штучных фарбавальнікаў выкарыстоўваўся для фарбавання воўны ў сіні колер.
Зрэдку выкарыстоўваецца ў касметыцы.
Дэкаратыўная расліна. Існуюць гатункі васілька ружовага, фіялетавага, белага, лавандавага і вельмі цёмнага бардовага колеру, які выглядае амаль чорным.
З’яўляецца кармавой раслінай для некаторых насякомых, напрыклад для жукоў віду .
Васількі ў культуры
Сімволіка Васілёк лугавы з’яўляецца нацыянальнай кветкай ЭстонііEesti Toit: Produkte aus Estland , 22. Juni 2008 .
Гэта афіцыйная кветка шведскай правінцыі Эстэргётланд.
Таксама васілёк з’яўляецца сімвалам і .
У літаратуры Пад нябеснай сінню глыбокаю У жытнёвых шнурох ля ракі Засінелісь мяжой сінявокіяУ блакітных палёх васількі.|- | style="text-align: left;" | Змітрок Астапенка. «Васількі»Скрыжалі памяці : з творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусвет. вайны : у 3 кн. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2005. — ISBN 985-504-017-1 (агул.). Кніга першая'' У фальклоры васількі насілі закаханыя маладыя людзі, калі кветка марнела занадта хутка, гэта ўспрымалася як знак таго, што каханне мужчыны не было ўзаемнае.
Галерэя Валошкі ў выяўленчым мастацтве
Ахова і пагрозы З-за інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі і выкарыстання хімічных сродкаў для барацьбы з пустазеллем, падвяргаецца пагрозе знішчэння ў сваім звычайным асяроддзі. Выхадам з гэтага становішча з’яўляецца выкарыстанне валошкі ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Пры знішчэнні васілька як пустазелля прымяняюцца такія меры, вапнаванне глеб, якія змяшчаюць шмат перагною, добрай ачыстцы пасяўнога насення, баранаванне ўсходаў пасеяных раслін і праполка іх да паспявання васілька.
Цікавыя факты Васількі былі таксама выкарыстаны ў пахавальным вянку фараона Тутанхамона.Васильковое лечение
Літаратура
Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі Василёк синий. Описание и применение.
Centaurea cyanus L. (Василек синий) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Васілёк Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе