thumb|left|Пажар на шаўковай фабрыцы Дэрбі 1910 Альфрэд Джон Кін (, 1864—1930) — брытанскі мастак-акварэліст, які працаваў у Дэрбі.

Альфрэд быў чацвёртым сынам фатографа Рычарда Кіна (Richard Keene), якіў выдаваў Derby Telegraph, братам акварэліста Уільяма Какстона Кіна (William Caxton Keene) і фатографа Чарльза Бароў Кіна (Charles Barrow Keene). З 1878 па 1895 гады ён вучыўся ў Мастацкай школе Дэрбі.

Разам з Чарльзам Альфрэд вёў сямейны бізнес пасля смерці бацькі. У 1887 годзе ён стаў заснавальнікам «Клуба замалёвак» (Derby Sketching Club).

Малюнкі Кіна калекцыянаваў Альфрэд Гудзі (Alfred E. Goodey), які купіў іх 77 штук. У 1936 годзе Гудзі перадаў сваю калекцыю Музею і мастацкай галерэі Дэрбі.

Катэгорыя:Мастакі Англіі