Венерын чаравічак сапраўдны, Чаравічак сапраўдны, ЗязюлькаНосович И. И. Словарь белорусского наречия. — Спб, 1870.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Cypripedium calceolus) — кветкавая расліна сямейства .
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з моцным прамым, аблісцелым, апушаным сцяблом вышынёй 25—50 см і тоўстым паўзучым карэнішчам, якое мае моцны спецыфічны пах. Лісце (3—4) эліптычнае, чаргаванае, даўжынёй да 18 см і шырынёй 12 см, з выразнымі дугападобнымі жылкамі. Кветкі дыяметрам да 8 см, адзіночныя або па 2—3, з мешкападобна ўздутай накшталт чаравічка (адсюль назва) жоўтай губой з чырванаватымі плямкамі і пахам ванілі. Бакавыя лісцікі калякветніка завостраныя, чырванавата-бурыя, унутраныя — лінейна-ланцэтныя, завостраныя, гарызантальна адхіленыя, крыху закручаныя. Плод — сухая каробачка, якая раскрываецца 3-6 падоўжнымі шчылінамі.
Арэал
Еўропа, Азія (Урал, паўднёвыя раёны Сібіры і Далёкага Усходу). На тэрыторыі Беларусі трапляецца спарадычна, пераважна ў заходніх і паўднёвых раёнах. Расце ў разрэджаных шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясах, на лясных палянах, узлесках, ускрайках балот, у сырых імшыстых яловых лясах. Аддае перавагу багатай карбанатамі глебе. Сустракаецца адзіночнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі, старыя экзэмпляры ўтвараюць шматсцябловыя курціны.
Размнажэнне
Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Зацвітае на 15—18 годзе жыцця, працягласць цвіцення 10—15 дзён. Насенне выспявае праз 2,5 месяца, мае недаразвіты зародак (прарастае толькі ў сімбіёзе з пэўнымі відамі глебавых грыбоў). Размнажаецца бакавымі пупышкамі карэнішча, рэдка насеннем.
Значэнне і ахова Дэкаратыўная расліна.
Від уключаны ў Чырвоную кнігу СССР з 1978 года.
Літаратура
Спасылкі
Cypripedium calceolus L. (Башмачок настоящий, Венерин башмачок) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Архідныя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны