thumb|250px|right|Геаграфія свету паводле Гекатэя, VI ст. да н.э. Мацярык абмывае з усіх бакоў бяскрайні акіян.
Гекатэй Мілецкі (каля 546 да н.э. — 480 да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык, географ і вандроўнік.
Аўтар «Аб'езду зямлі» («Землеапісанне») — адной з першых геаграфічных прац краіназнаўчага кірунка, у якой дадзены звесткі пра Еўропу, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку, і «Генеалогіі», якая змяшчае крытыку міфаў і падданняў гераічнай эпохі Грэцыі. Гекатэй Мілецкі — складальнік аднаго з першых картаграфічных малюнкаў айкумены (населенай часткі сушы). Ад прац Гекатэя Мілецкага, шырока вядомых у старажытнасці, захавалася 380 урыўкаў. Карта Гекатэя Мілецкага не выяўлена, аднак нават частковае прайграванне яе па апісанні Герадота і іншых аўтараў дазваляе навочна судзіць пра геаграфічныя ўяўленні і іншых грэкаў.
Літаратура Ельницкая, Л. А. Знания древних о северных странах. — М., 1961. Томсон, Дж. О. История древней географии: Перевод с английского. — М., 1953.
Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гісторыкі V стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Географы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Вучоныя Старажытнай Грэцыі