Падзеі 2 сакавіка: Іспанскім мараплаўцам П. Ф. дэ Кірасам адкрыты ў Ціхім акіяне востраў, якому ён даў назву Isla de la Gente Hermosa. 20 чэрвеня: Мяшчане Магілёва ўварваліся ў ратушу; старая рада была разагнаная, выбрана новая, у складзе якой пераважалі незаможныя рамеснікі. Пачынаецца першае з шэрагу магілёўскіх паўстанняў.
Нарадзіліся 27 лютага: Ларан дэ Ла Ір, французскі мастак 12 мая: Іахім фон Зандрарт, нямецкі жывапісец
Памерлі 31 студзеня: Гай Фокс, самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы