thumb|200пкс|Вокладка выдання «Беларускі тэатр» — манаграфія беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, апублікаваная ў кастрычніку 1924 г. ў віленскім выдавецтве Беларускага грамадзянскага сабрання. Складаецца з шасці раздзелаў.
У манаграфіі аўтар паслядоўна аналізуе фальклорныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі школьнай драмы з яе інтэрмедыямі і батлейкі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г.Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы.
У двух заключных раздзелах даюцца падрабязныя звесткі пра разгортванне тэатральнага руху на мяжы XIX—XX ст., пра «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», «Беларускі савецкі тэатр», «Беларускі дзяржаўны тэатр» і інш.
Літаратура Беларускі тэатр // Беларускае жыццё. — 1920. — № 7 (29). — С. 1 — 4; Беларускі тэатр // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 35-43. Беларускі тэатр. — Вільня: выд-не Беларускага Грамадзянскага сабраньня ў Вільні, 1924. — 114 с. Выбраныя творы / Францішак Аляхновіч; Уклад., прадм. А. Сабалеўскага; Камент. Г Кажамякіна і А. Сабалеўскага. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. — 544 с. 8 іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура) Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Творы Францішка Аляхновіча Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе