Аляксандр Завадскі (; , Бендзін, Расійская імперыя — , , ПНР) — польскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі ў 1952—1964 гадах.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Бендзін (на той момант — Германская імперыя, цяпер — Польшча). З 1915 года — рабочы па найму ў сельскай гаспадарцы, затым у металургіі і шахтах. У 1922 годзе стаў членам Камуністычнага саюза моладзі Польшчы (КСМП), з 1923 года — член Камуністычнай партыі Польшчы. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць быў неаднаразова арыштаваны і правёў у турме больш за 11 гадоў.

З 1939 года — у СССР, удзельнічае ў арганізацыі Саюза польскіх патрыётаў і Войска Польскага. У 1944—1945 гадах — начальнік штаба партызан у Польшчы і намеснік камандуючага Войска Польскага па палітычнай частцы.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945—1948 гадах быў упаўнаважаным урада ў Сілезіі, затым — ваяводам Дамброўскі-Сілезскага ваяводства. З снежня 1948 года становіцца членам ЦК і Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП). У 1949—1952 — намеснік старшыні Савета Міністраў.

20 лістапада 1952 стаў Старшынёй Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі і захаваў за сабой гэтую пасаду да сваёй смерці 7 жніўня 1964 года. Памёр у Варшаве.

Катэгорыя:Члены ПАРП Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Генералы Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве