Чарлз Гловер Баркла (англ.: Charles Glover Barkla; — , , Шатландыя) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1917).
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Уіднес у паўночна-англійскім графстве Ланкашыр (у дадзены момант горад уваходзіць у графства Чэшыр) у сям'і служачага хімічнай кампаніі. Вучыўся ў ліверпульскім інстытуце, прыватнай школе для хлопчыкаў, і Ліверпульскім універсітэце. Пасля атрымання магістарскага дыплома па фізіцы ў 1899 г. пад кіраўніцтвам Олівера Лоджа ён атрымаў даследчую стыпендыю ў Кавендышскай лабараторыі ў Кембрыджскім універсітэце. У 1899—1902 гг. працаваў пад кіраўніцтвам Дж. Дж. Томсана, а ў 1902 г. вярнуўся ў Ліверпуль. У 1909 г. Баркла заняў месца прафесара фізікі Каралеўскага каледжа ў Лонданскім універсітэце. У 1913 г пераехаў у Эдынбург і пачаў загадваць кафедрай натурфіласофіі ў Эдынбургскім універсітэце, якой кіраваў да самай смерці ў 1944 г. У 1907 г Баркла ажаніўся з Мэры Эстэр Коўэл. У іх нарадзіліся два сыны і дачка.
Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства