Іван Якаўлевіч Франко (; , с. Нагуевічы, Драгабыцкі павет, Галіцыя, Аўстрыйская імперыя — , Лемберг (Львоў), Аўстра-Венгрыя) — украінскі , , белетрыст, навуковец, і дзеяч рэвалюцыйнага сацыялістычнага руху ў Галіцыі (Аўстра-Венгерскай Імперыі).
Біяграфічныя звесткі
У 1891 годзе скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1877, 1880 і 1890 гадах быў зняволены.
Доктар філасофіі (1893). Ганаровы доктар рускай славеснасці (1906).
У 1915 годзе быў вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры, але заўчасная смерць пісьменніка перашкодзіла гэтаму.
Творчасць Друкаваўся з 1874 года. У зборніках паэзіі «Мой Ізмарагд» (1898), «3 дзён журбы» (1900) філасофскі роздум пра дабро і зло, дружбу і адданасць, грамадскае і асабістае. Цыкл твораў «Завялае лісце» (1896) узбагаціў сусветную лірыку кахання. Аўтар зборнікаў лірыкі «3 вяршынь і нізін» (1887), «Semper tino» (1906), паэм «Смерць Каіна» (1889), «Бедны Генрых» (1891), «Істар», «Паэма пра белую кашулю» (абедзве 1899), «Іван Вішанскі» (1900), «Майсей» (1905), аповесцей «Boa constrictor» (1878), «Барыслаў смяецца» (1881—82), «Лель і Палель» (1887), «Стаўпы грамадства» (1894—95); гістарычнай аповесці «Захар Беркут» (1883).
Яго драматычныя творы вылучаюцца майстэрствам дыялогу, дынамічнасцю сюжэта, глыбінёю драматычных канфліктаў: драма «Скрадзенае шчасце» (1894), камедыя «Рабіна» (1886) і інш. Пісаў казкі, фельетоны, літаратурна-крытычныя артыкулы. Цікавіўся гісторыяй, культурай і літаратурай . Аўтар «Нарысу гісторыі ўкраінска-рускай літаратуры да 1890 г.» (1910). Даследаваў украінскі фальклор
На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі А. Астрэйка, М. Аўрамчык, Н. Гілевіч, Ф. Грышкевіч, А. Гурыновіч, Г. Дубянецкая, В. ЖуковічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Х. Жычка, А. Зарыцкі, У. Караткевіч, А. Кудравец, Ю. Пацюпа, П. Пестрак, В. Рагойша, М. Танк, А. Траяноўскі, А. Якімовіч.
Ушанаванне памяці У гонар Івана Франко горад Станіславаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск, а ў Львоўскай вобласці мястэчка Янаў — у Івана-Франкова. Яго роднае сяло Нагуевічы цяпер называецца Івана-Франкова.
Імя Івана Франко носіць Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт.
Бібліяграфія Іван Франко. Ораторія ІСТАР Зібрання творів. Т. 1—50. Київ, 1976— 86.
Беларускія пераклады Апавяданні. Мн.. 1956. Калі звяры яшчэ ўмелі гаварыць. Мн., 1958.
Спасылкі Іван Франко на сайце «ПрайдзіСвет»
Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах