Нанкін — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая», Наньцзінhttps://belarusian.cri.cn/53/2009/08/13/2s122.htm () — былая сталіца Кітая, порт у нізоўях ракі Янцзы, сталіца правінцыі Цзянсу. Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны, за 260 км на паўночны захад ад Шанхая. Буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. Насельніцтва — 7.588.900 чалавек (2008).
Гісторыя Заснаваны ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (ІІІ ст.), Усходняе Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (IV—VI ст.) і інш:, у 1368—1421 — усяго Кітая. У 1421—1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. Тут падпісаны Нанкінскі дагавор 1842. У 1853-64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927-37 і 1946-49 месцазнаходжанне ўрада Кітайскай рэспублікі. У 1937-45 акупіраваны японскімі войскамі.
Насельніцтва
Эканоміка Станкабудаванне, турбінабудаванне, вытворчасць электрарадыёапаратуры, грузавых аўтамашын, сельскагаспадарчае машынабудаванне, металургія, хімічная (асабліва вытворчасць хімічных угнаенняў і сінтэтычных валокнаў), цэментная, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
Транспарт Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнародны аэрапорт Лукоў. Дзейнічаюць Нанкінскі метрапалітэн, Нанкінскі трамвай.
Навука і культура Філіял Акадэміі навук. Нанкінскі ўніверсітэт. Музеі гістарычны і гарадскі. Абсерваторыя.
Славутасці Батанічны сад. «Імператарскі горад» (XIV—XV ст.) з рэгулярнай планіроўкай (у 1400 абнесены крапасной сцяной). Каменная пагада Шэліта манастыра Цысясы (Х ст.). Частка гарадскіх сцен эпохі дынастыі Мін (XIV—XVII ст.). Пахаванні імператараў дынастыі Лян (502—557). Маўзалей Сунь Ятсена.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Катэгорыя:Гарады правінцыі Цзянсу
Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР Катэгорыя:Былыя сталіцы