__NOTOC__
24 лістапада — трыста дваццаць восьмы (трыста дваццаць дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
642: Тэадор I становіцца новым Папам Рымскім. 1729: У Пінску ордэн езуітаў заснаваў друкарню. 1793: Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі «Марсельеза» была выбраная гімнам Францыі. 1859: Чарлз Дарвін публікуе сваю кнігу Паходжанне відаў. 1934: Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафе Кемалю-пашы парламент надаў прозвішча «Атацюрк» («бацька туркаў»). 1965: Рэферэндум у Гамбіі ўхваліў рэспубліканскую форму кіравання. 1965: Ва ўмовах палітычнага крызісу ў Конга армія на чале з Мабуту Сесе Секо здзейсніла дзяржаўны пераварот. 1996: У Беларусі праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя. 2007: Дональд Туск заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Польшчы. 2011: Прысуджаны да турэмнага зняволення старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Нарадзіліся
1632: Бенедыкт Спіноза, нідэрландскі філосаф (пам. 21.2.1677) 1655: Карл XI, кароль Швецыі 1729: Аляксандр Сувораў, рускі палкаводзец (пам. 6(18).5.1800) 1784: Іаган Людвіг Буркхарт, швейцарскі ўсходазнавец 1826: Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі 1826: Карла Калодзі, італьянскі пісьменнік 1849: Фрэнсіс Эліза Бёрнет, англійская пісьменніца, драматург 1864: Анры Тулуз-Латрэк, французскі мастак 1876: Уолтэр Бёрлі Грыфін, амерыканскі архітэктар 1888: Дэйл Карнэгі, амерыканскі педагог, пісьменнік (пам. 1.11.1955) 1889: Залман Шазар, яўрэйскі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт; трэці прэзідэнт Ізраіля (пам. 5.10.1974) 1889: Нагаміці Курода, японскі арнітолаг 1899: Міхаіл Ганчарык, беларускі навуковец у галіне фізіялогіі раслін і фотасінтэзу (пам. 11.4.1986) 1902: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык (пам. 16.7.1990) 1905: Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі 1913: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік (пам. 8.8.1986) 1934: Альфрэд Шнітке, савецкі кампазітар і піяніст 1938: Ханда Рунель, эстонскі паэт, выдавец 1954: Эмір Кустурыца, баснійскі кінарэжысёр 1965: Андрэй Мельнікаў, беларускі бард і літаратар 1974: Стывен Мерчэнт, брытанскі сцэнарыст, рэжысёр, вядучы і комік 1986: Аіда Фольч, іспанская актрыса
Памерлі
654: Імператар Котаку 907: Ісмаіл Самані, эмір з дынастыі саманідаў, заснавальнік дзяржавы ў Сярэдняй Азіі 1870: Латрэамон, французскі паэт 1929: Жорж Бенжамэн Клемансо, французскі палітычны дзеяч 1958: Роберт Сесіл, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 14.9.1864) 1965: Жорж Вантангерлоа, мастак 1970: Адольф Клімовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нар. 5.5.1900) 1980: Джордж Рафт, амерыканскі кінаакцёр 1991: Фрэдзі Меркуры, спявак, саліст гурта Queen (5.9.1946) 2004: Артур Хейлі, амерыканскі пісьменнік 2013: Маці Ранін, фінскі акцёр 2024: Аляксандр Слепаў, беларускі мастак
Святкуюць — Дзень Рэвалюцыі (Дзень перавароту) (1965). : Дзень сцяга. : Дзень настаўніка. : Дзень жанчын. : Дзень заваявання сяброў і аказвання ўплыву на людзей (адзначаецца ў дзень нараджэння Дэйла Карнегі).
Л24