thumb|200px|Святы Антоній Падуанскі з Дзіцем Хрыстом. Абраз беларускай школы іканапісу. 1744 год. Антоній Падуанскі (, , ;  — ), Фернанда дэ Буён (Фернанду ды Бульёйньш, ) — каталіцкі святы, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францысканцаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернанду. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.

Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.

Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 года і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі Святы Антоній Падуанскі, святар і доктар Касцёла.

Спасылкі Каталіцкая энцыклапедыя Святы Антоній Падуянскі

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Прапаведнікі Катэгорыя:Францысканцы Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Святыя Італіі Катэгорыя:Святыя Партугаліі Катэгорыя:Пісьменнікі XIII стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя