Падзеі 25 сакавіка: Хрысціян Гюйгенс адкрыў Тытан, спадарожнік Сатурна. сакавік: разбураны горад Казімір у Бабруйскім старостве Вялікага Княства Літоўскага (Рэч Паспалітая), падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. 10 мая: Ваенныя сілы ўрада О. Кромвеля высадзіліся на Ямайцы і захапілі яе. 8 жніўня: Расійскія войскі занялі Вільню ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай. жнівень: Украінскія казакі на чале з І. Залатарэнкам вынішчылі Панямонне. 20 кастрычніка: Заключана Кейданаўская унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, уніцыятарам была група паноў і шляхты з Жамойці, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.

Нарадзіліся 13 мая: Інакенцій XIII, Папа Рымскі 24 лістапада: Карл XI, кароль Швецыі

Памерлі 7 студзеня: Інакенцій Х (Джамбатыста Памфілі), Папа Рымскі ( нар. 7.5.1574) 30 красавіка: Эсташ Лесюэр, французскі мастак 28 ліпеня: Сірано дэ Бержэрак, французскі драматург 24 кастрычніка: П'ер Гасендзі, французскі матэматык, астраном